Вы тут

Чабурэкі-галубцы, мочаныя яблыкі і іншыя кулінарныя хітрыкі


Чабурэкі-галубцы

Спатрэбіцца: капуста — 1 качан; цыбуля, морква, салодкі перац — па 1 шт.; фарш — 500 г; яйкі — 4 шт.; мука — 2 ст. л.; соль, перац, часнок, каляндра, зіра, зяленіва на смак.

Лісты апускаем у кіпячую ваду. Па меры змякчэння лістоў, вымаем іх з вады і астуджаем, калі патрабуецца, адразаем цэнтральную тоўстую жылу.

Цыбулю і салодкі перац рэжам кубікамі, моркву надзіраем на буйной тарцы.

Спачатку абсмажваем цыбулю, дадаем моркву і салодкі перац, змешваем і тушым да гатоўнасці. Астуджваем. Змешваем фарш з гароднінай, солім і перчым на смак, дадаём спецыі і здробнены часнок, зяленіва.

Фарміруем галубцы: на адзін бок кожнага капуснага ліста кладзём фарш, накрываем другім бокам.

Яйкі ўзбіваем з соллю і перцам, усыпаем муку і вымешваем кляр.

Акунаем кожны чабурэк-галубец у кляр і абсмажваем на алеі пад вечкам да румянасці.

Да такіх арыгінальных галубцоў падаём розныя соусы, смятану.

Мочаныя яблыкі

Найбольш прыдатнымі для мачэння з'яўляюцца яблыкі позніх сартоў, добра выспелыя, але цвёрдыя: лепшыя — антонаўка. Больш цвёрдыя папярэдне падрыхтоўваюць: перад вымочваннем ім трэба даць выляжацца да двух тыдняў. У цэлым вытрымліванне мочаных яблыкаў звычайна складае 30-40 дзён. Плады нават з вельмі нязначнымі пашкоджаннямі выкарыстоўваць не варта — могуць загніць усе яблыкі.
Таксама, каб не дапусціць псавання нарыхтоўкі, варта заўсёды падліваць ваду ў ёмістасць —
у першыя 5-6 дзён яна моцна ўбіраецца, і верхнія яблыкі агаляюцца.

З КАПУСТАЙ

Спатрэбіцца: капуста — 4 кг, небуйныя яблыкі — 3 кг, морква — 2-3 шт., соль — 3 ст. л., цукар — 2 ст. л.

Прамыць капусту і яблыкі, ачысціць моркву, падзерці яе на тарцы. Змяшаць моркву з нашаткаванай капустай, цукрам, соллю, паціскаць рукамі да выдзялення соку.

У ёмістасць для мачэння выкласці яблыкі, шчыльна праслойваючы іх агародніннай сумессю, каб не было шчылін, выкласці зверху пласт капусты 2-3 см, утрамбаваць, уліць сок капусты. Калі яго малавата, зрабіць расол з разліку па 1 ст. л. солі і цукру на 1 шклянку астуджанай кіпячонай вады. Выкласці зверху цэлыя лісты капусты, накрыць талеркай, пакласці гнёт, вытрымаць пры пакаёвай тэмпературы тыдзень, затым яшчэ тры пры больш прахалоднай тэмпературы.

У СЛОІКАХ

Спатрэбіцца: яблыкі, заліўка — на 1,5 л вады 4 ст. л. мёду або цукру і 1 ст. л. солі.

Яблыкі добра прамыць, лажыць ў слоік, уліць ваду, у якой разведзеныя соль і цукар, закрыць слоікі поліэтыленавымі вечкамі, вынесці ў прахалоднае цёмнае месца на 2 месяцы.

Кулінарныя хітрыкі

• Заўсёды давайце прыгатаванаму мясу час злёгку астыць і займець паўнату смакавых якасцяў.

• Каб баклажан не быў горкім, нарэжце яго, пасыпце соллю і дайце пастаяць. Затым абавязкова прамыйце гародніну халоднай вадой.

• Каб са смятаны атрымаўся ідэальны крэм, дадайце сыры бялок пры ўзбіванні.

• Дадайце ў мясны булён прамытую бананавую лупіну, і мяса атрымаецца мяккім.

Як правільна чысціць чыгунную патэльню

Мясныя стравы лепш за ўсё гатаваць на чыгуннай патэльні без антыпрыгарнага пакрыцця. Аднак многія адмаўляюцца ад яе, бо яе цяжка адмываць. Разгледзім, як правільна даглядаць чыгунную патэльню, каб не даводзілася потым яе скрэбці гадзінамі.

Патэльню з чыгуну трэба ачысціць адразу пасля гатавання, пакуль яна яшчэ гарачая.

Зліце з яе рэшткі тлушчу і вытрыце сурвэткай.

Калі на дне застаўся нагар, пастаўце яе зноў на агонь і наліце трохі гарачай вады, каб пакрыць яго. Затым, пакуль вада даводзіцца да кіпення, трэба саскрэбці нагар драўлянай лапаткай. У такіх умовах ён сыходзіць вельмі хутка. Затым брудная вада з нагарам зліваецца. У патэльню засыпаецца лыжка солі і набіраецца крыху вады. Потым яна прамываецца мяккім металічным скрабком. Той у спалучэнні з соллю прыбярэ драбнюткія рэшткі нагару, якія не зняла лапатка. Гэты этап чысткі займае не больш за 30 секундаў. Нічога доўга скрэбці не давядзецца.

Патэльня спалоскваецца і выціраецца дасуха. Затым яна зноў ставіцца на агонь і высушваецца. Пасля гарачая патэльня праціраецца сурвэткай, намочанай у алеі.

Такая чыстка складаецца з некалькіх дзеянняў, але большасць з іх выконваецца за секунды. Звычайна працэдура займае не больш за 2 хвіліны.

Ёсць ідэя

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».