Вы тут

У Кітаі зафіксаваны найвышэйшы паказчык захваральнасці COVID-19


Віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань падкрэсліла неабходнасць прыняцця неадкладных мер па стрымліванні распаўсюджвання эпідэміі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Віцэ-прэм’ер зрабіла гэтую заяву падчас інспекцыйнай паездкі ў горад Чунцын на паўднёвым захадзе Кітая, каб кіраваць работай па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19. Сітуацыя ў Чунцыне застаецца складанай і сур’ёзнай, паколькі колькасць выпадкаў заражэння ў горадзе працягвае расці. Сунь Чуньлань адзначыла, што неабходна прыняць навукова абгрунтаваныя і дакладныя меры па барацьбе з COVID-19, якія, паводле яе слоў, з’яўляюцца ключом да больш эфектыўнай работы па прафілактыцы і кантролі эпідэміі.

Найбольш складаная эпідэмічная сітуацыя па Кітаю на дадзены момант адзначаецца ў паўднёвай правінцыі Гуандун (на яе прыпадае каля 35 працэнтаў заражэнняў за апошнія некалькі тыдняў), а таксама ў Чунцыне і цэнтральнай правінцыі Хэнань. Рэкордная заражальнасць назіраецца і ў Пекіне. За суткі сталічныя ўлады ўжо трэці дзень запар выяўляюць ад 1, 4 тыс. да 1, 6 тыс.новых выпадкаў.

Адзначаецца, што распаўсюджванне каранавіруса ў Кітаі за апошнія дні прыкметна паскорылася. З дакладаў, якія штодня публікуюцца кітайскімі ўладамі, вынікае, што вірус у КНР становіцца ўсё больш складана кантраляваць, нягледзячы на вялікі вопыт, назапашаны ўрадам і медыкамі пры выкарыстанні мер палітыкі нулявой цярпімасці да COVID-19.

Кітайскія ўлады зафіксавалі гістарычны рэкорд па росце колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам у краіне. За мінулыя суткі медыкі выявілі 31656 выпадкаў. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР. Да гэтага максімальны прырост інфікаваных у Кітаі фіксаваўся 14 красавіка — 29411 выпадкаў. Паводле інфармацыі ведамства, 87 працэнтаў тых, хто заразіўся, зарэгістраваных за мінулы дзень, бессімптомныя носьбіты. Ад каранавірусу ўчора ў КНР памёр адзін чалавек, агульная колькасць смерцяў ад каранавіруса ў краіне склала 5232.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.