Вы тут

Галасы Беларусі і Кітая прагучаць у музеі Максіма Багдановіча


Краіны блізкія не толькі тады, калі ў іх агульная мяжа. У сучаснай Беларусі з Кітаем агульнае адчуванне прыгожага, блізкае разуменне каштоўнага для нацыянальнай культуры. А таксама ёсць асобы, якія яднаюць краіны, што знаходзяцца на вялікай адлегласці адна ад адной. У гэтым змогуць пераканацца госці вечарыны «Белая птушка зімы», якая пройдзе ў музеі Максіма Багдановіча 30 лістапада.


Адна з яркіх асоб, якія злучаюць Беларусь і Кітай сёння — Ірына Лой. Спявачка, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і яшчэ педагог, яна працавала ў Кітаі, а гэта досвед сур’ёзны і цікавы, які пакідае яркі след у творчай біяграфіі. І цяпер ужо на радзіме Ірына Лой паказвае: людзі адчуваюць тое, што зроблена добра і шчыра, дзе б яны ні жылі. У гэтым ёй дапамагаюць студэнты-музыканты з Кітая і Беларусі. Напрыклад, у вечарыне «Белая птушка зімы» яны будуць спяваць народныя песні і аўтарскія творы, якія прадстаўляюць дзве культуры. Беларусь пазнаем па гістарычнай музыцы Станіслава Манюшкі і Міхала Клеафаса Агінскага з яе працягам у ХХ стагоддзі дзякуючы адметным кампазітарам Дзмітрыю Смольскаму і Юрыю Семяняку. Акрамя сапрана лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірыны Лой пачуем Кацярыну Дудараву, Луізу Барнатовіч, за раялем у гэты вечар будуць Аляксандр Данілаў і Кацярына Грынь. А выканаўцы з Кітаю Лі Сяо Хань і Луань Юй Цзэ данясуць эмоцыі, якія выказалі ў сваіх творах Лю Цын, Сюй Пэй Дун, Луан Кай.

Але голас краіны — гэта яшчэ і словы, праз якія нацыянальная адметнасць увасабляецца ў літаратуры. Кітайскіх паэтаў у Беларусі ведаюць і даволі часта перакладаюць нашы літаратары. Паэтка Юлія Алейчанка, напрыклад, далучыцца да ўдзельнікаў імпрэзы, каб данесці па-беларуску творы класіка кітайскай літаратуры эпохі Тан паэта Лі Хэ, а таксама паэтаў першай паловы ХХ стагоддзя Сюй Чжымо і Вэнь Ідо, якія павандраваўшы па свеце, вярнуліся на радзіму і працавалі дзеля яе культурнага росквіту. Тыя ж клопаты валодалі думкамі Максіма Багдановіча, які ствараў па-беларуску для Беларусі, але і сам займаўся перакладамі з іншых моў, разумеючы, што ніякая краіна не існуе адасоблена ў свеце. Традыцыя, аднак...

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.