Вы тут

У Мінску адбыўся міжнародны культурна-гістарычны форум «Адзінай памяці верныя». Фотарэпартаж


24 лістапада ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся міжнародны культурна-гістарычны форум «адзінай памяці верныя».


Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікі форуму ўсклалі да абеліска «Мінск горад-герой» гірлянду, пераплеценую сцягамі краін Садружнасці, і кветкі.

У зале Перамогі музея была праведзена экскурсія па выставе «Адзінства народаў — залог Вялікай Перамогі».

Да ўдзельнікаў Форуму звярнуўся Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. 

Дэпутат, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Васількоў зачытаў прывітальнае слова Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі.

На вялікім экране дэманстраваліся відэафільмы краін-удзельнікаў форуму, якія распавядаюць пра ўклад у Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Затым кіраўнікі дыпламатычных місій краін і іх прадстаўнікі выступілі перад прысутнымі.

Канцэртныя нумары салістаў Вялікага тэатра Беларусі не пакінулі нікога абыякавымі ў зале.

Саветнік Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Ісазода Талабша Мухтор уручыў Мінскай Школьніцы Алісе Рак падзячную грамату за напісаны ёю партрэт таджыкістанца Героя Савецкага Саюза Дамула Азізава, які вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне.

У заключэнні форуму выступіў пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў, а ўдзельніцы ансамбля «Хвілінка» прадставілі запальны нумар.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».