Вы тут

Уздоўж «Пояса і шляху» пашыраюцца плацяжы ў юанях


У мінулым годзе агульны аб’ём трансгранічных паступленняў і плацяжоў у кітайскай нацыянальнай валюце жэньміньбі (юань) паміж Кітаем і краінамі ўздоўж «Пояса і шляху» склаў 5,42 трыльёна юаняў (763,4 млрд. долараў), павялічыўшыся на 19,6 працэнта ў параўнанні з 2020-м. Аб гэтым паведамілі ў Цэнтрабанку Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


 

На долю адпаведных разлікаў прыпадае 14,8 працэнта ад агульнага аб’ёму выкарыстання юаня ў трансгранічных разліковых аперацыях, зробленых Кітаем у мінулым годзе. За гэты час памеры паступленняў і плацяжоў у кітайскіх юанях у такіх сферах, як гандаль таварамі і прамыя інвестыцыі, павялічыліся на 14,7 і 43,4 працэнта адпаведна.

Па стане на канец мінулага года Кітай заключыў двухбаковыя пагадненні аб свопах у нацыянальных валютах з 22 краінамі ўздоўж «Поясу і шляху» і стварыў механізм клірынгавых разлікаў па аперацыях у юанях у 8 дзяржавах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».