Вы тут

Талісман ЧС-2022 па футболе родам з Кітая


Інтэрнэт-карыстальнікам вельмі спадабаўся талісман чэмпіянату свету па футболе — куфія Лаіб. У перакладзе з арабскай мовы «лаіб» азначае «таленавіты ігрок», але кітайскія інтэрнэт-карыстальнікі далі яму сваю мілую мянушку — «пяльмешак». Большасць людзей, магчыма, не ведаюць, што талісман ЧС-2022 Лаіб насамрэч прыйшоў з кітайскага горада Дунгуань (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай),​ перадае «„Жэньмінь жыбаа“ анлайн».


Вобраз талісмана чэмпіянату свету па футболе-2022 у Катары Лаіба створаны кампаніяй з Дунгуаня, дзе быў распрацаваны поўны вытворчы ланцужок, які ўключае дызайн, 3D-мадэляванне, стварэнне макета і вытворчасць мяккіх цацак-талісманаў. Поўны вытворчы ланцужок «ад дызайну да гатовага прадукта» адлюстраваў моцныя бакі вытворчай галіны горада Дунгуань.

Узгадваючы працэс распрацоўкі талісмана ЧС-2022, прадстаўнік завода-вытворцы Чэнь Лэйган адкрыта заявіў, што гэта было вельмі складана з тэхнічнага пункту гледжання. У працэсе пераўтварэння Лаіба з плоскай выявы, падобнай на пяльменнае цеста, у мілую цацку трэба было вырашыць дзве асноўныя праблемы. Па-першае, як прымусіць «стаяць» Лаіба, у якога няма рук і ног. Па-другое, як адлюстраваць уменне плюшавага талісмана лётаць.

Дзякуючы ўдасканаленню тэхналогій і дызайну ўпакоўкі, гэтыя пытанні ўдалося вырашыць. Дызайн талісмана — тое, дзякуючы чаму дунгуаньскі Лаіб вылучыўся сярод астатніх, бо стварэнне трохмернай выявы прымусіла многіх вытворцаў адмовіцца ад канкурэнцыі. У 2020 годзе быў зроблены першы ўзор талісмана, але вытворца не спыніўся на гэтым і працягнуў яго ўдасканальваць, і пасля 8 змененых версій ён быў канчаткова прыняты аргкамітэтам і ФІФА. Як стала вядома, плюшавая цацка-талісман Лаіб, якая прадстаўляе нацыянальны вобраз Катара, была таксама прынята і ўхвалена эмірам гэтай краіны Тамімам бен Хамадам бін Халіфам Аль Тані.

Чэнь Лэйган з’яўляецца адным з пастаўшчыкоў аргкамітэта чэмпіянату свету па футболе-2022 і адказвае за дызайн і вытворчасць афіцыйных сувеніраў ЧС, такіх як плюшавыя цацкі-талісманы, бралкі з 3D-крышталямі, статуэткі, копіі кубкаў і лямпы са смалы. Акрамя таго, Дунгуань валодае афіцыйным дазволам на вытворчасць лімітаванай серыі «кубкаў свету ФІФА» і іншых тавараў для важных футбольных матчаў.

Усё больш распрацаваных і спраектаваных у Кітаі тавараў выходзяць на сусветную арэну і дапамагаюць спажыўцам па ўсім свеце нанова пазнаёміцца з брэндам «зроблена ў Кітаі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».