Вы тут

«Слуцк» перамог мінскае «Дынама» у 1/8 фіналу Кубка Беларусі


Футбалісты «Слуцка» выйшлі ў чвэрцьфінал розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.


Сёння ў хатнім паядынку 1/8 фіналу слуцкая каманда перайграла гасцей з мінскага «Дынама» з мінімальнай перавагай — 1:0. Пераможны мяч на 14-й хвіліне сустрэчы забіў Канстанцін Котаў. Для дынамаўцаў гэта быў першы матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Вадзіма Скрыпчанкі.

Чэмпіёны Беларусі футбалісты салігорскага «Шахцёра» згуляюць у гасцях у «Мінска», а віцэ-чэмпіён сталічны «Энергетык-БДУ» прыме ўладальніка бронзавых узнагарод барысаўскі БАТЭ.

Раней у чвэрцьфінал прабіліся футбалісты «Віцебска», гродзенскага «Нёмана», жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа», мазырскай «Славіі», а таксама бабруйская «Белшына», якая ў 1/8 фіналу адолела цяперашняга ўладальніка Кубка краіны «Гомель».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».