Вы тут

Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі трэцюю буйную перамогу запар у МХЛ


Хакеісты Бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі чарговую буйную перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.


У суботнім паядынку на «Алімпік-Арэне» падапечныя Андрэя Міхалёва разабраліся з «Амурскімі тыграмі» з Хабараўска. Пачатак каманднаму поспеху ўжо на 4-й хвіліне сустрэчы паклаў Міраслаў Міхалёў, у другім перыядзе па разе вызначыліся Цімафей Каўгарэня і Канстанцін Валачко, а ў заключнай трэці Данііл Сацішвілі ўсталяваў канчатковы лік — 4:0 на карысць «шыннікаў». Галкіпер «Баброў» Іван Лушчык аформіў другі шатаўт у сезоне, адбіўшы ўсе 24 кідкі праціўніка. У цякучай дамашняй серыі юныя дынамаўцы пакуль не пакідаюць сапернікам шанцаў: раней беларусамі двойчы быў разгромлены «Тайфун» з Прыморскага краю (9:3 і 7:0).

Дзякуючы ўдаламу адрэзку «Дынама-Шыннік» замацаваўся ў зоне плэй-оф МХЛ: наша каманда ідзе другой у срэбным дывізіёне сваёй канферэнцыі і на агульным шостым месцы Захаду. Паўторны паядынак супраць «Амурскіх тыграў» Бабруйскі клуб пачне заўтра ў 14.30.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.