Вы тут

Футбалісткі «Зоркі-БДУ» заваявалі бронзу жаночага чэмпіянату Беларусі


Футбалісткі сталічнай «Зоркі-БДУ» сталі ўладальнікамі бронзавых узнагарод 31-га жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Сёння ў паядынку 27-га тура мінчанкі адолелі ў Магілёве свайго канкурэнта ў барацьбе за трэцяе месца мясцовы «Днепр» з лікам 2:1.

Яшчэ два прызёры вызначыліся за тур да фінішу першынства. Чэмпіёнкамі краіны ў трэці раз падрад сталі футбалісткі мінскага «Дынама-БДУФК»

Падапечныя Юрыя Малеева сёння ў апошнім туры разграмілі на сваім полі брэсцкае «Дынама» з лікам 12:0. У 27 праведзеных гульнях чэмпіёнкі атрымалі 25 перамог і толькі двойчы згулялі ўнічыю — са сваім галоўным канкурэнтам «Мінскам» і магілёўскім «Дняпром». Дынамаўскія футбалісткі забілі 172 мячы, прапусціўшы ўсяго 5. Клуб «Дынама-БДУФК» пачаў выступленне ў чэмпіянаце Беларусі ў 2020 годзе і нязменна падымаецца на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару. У яго актыве таксама тры Кубкі краіны і два Суперкубкі.

Сярэбраным прызёрам стаў «Мінск», які абыграў юніёрскую зборную Беларусі (U-19) — 6:0. Адзін мяч у гэтай сустрэчы забіла Анастасія Пабягайла, якая з 35 галамі стала лепшым бамбардзірам першынства.

Выніковае становішча каманд: «Дынама-БДУФК» — 77 ачкоў, «Мінск» — 73, «Зорка-БДУ» — 55, «Днепр» — 50, «Віцебск» — 41, Беларусь (U-19) — 36, «Смаргонь» — 33, «Бабруйчанка» — 20, «Дынама» (Брэст) — 5, «Гомель» — 4.

Часцей за ўсіх чэмпіёнам Беларусі станавілася «Бабруйчанка», у якой 12 тытулаў, 7 разоў золата браў «Мінск», 6 — Віцебскі «Універсітэт».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».