Вы тут

У Мінску на рэгуляваным пешаходным пераходзе легкавік збіў дзіця


У Мінску на рэгуляваным пешаходным пераходзе збілі дзіця. Пра гэта паведамілі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Сёння каля 12.50 50-гадовая кіроўца аўтамабіля Mazda на скрыжаванні вул.Смаленскай і вул. Леніна пры павароце налева на вул. Трасцянецкую на зялёны сігнал святлафора здзейсніла наезд на 12-гадовую дзяўчынку, якая з маці пераходзіла дарогу на дазваляльны сігнал святлафора.

Пасля ДТЗ дзіця было агледжана брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, шпіталізацыя не спатрэбілася.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Мінска.

Фота:  УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.