Вы тут

Навагодні квэст па сталіцы рыхтуюць у Мінгарвыканкаме да 25 снежня


Навагодні квэст па сталіцы рыхтуюць у Мінгарвыканкаме да 25 снежня, перадае БелТА.


«Гэта будзе інтэрактыўная электронная карта, дзе прапануюць гасцям і жыхарам сталіцы падчас святкавання Новага года наведаць некаторыя месцы ў розных раёнах Мінска. Мы дамо магчымасць нашым жыхарам і гасцям яшчэ лепш даведацца пра сталіцу, наведаць яшчэ больш цікавых месцаў, якія, можа быць, не настолькі шырока разрэкламаваныя, але мы б хацелі, каб пра іх даведаліся. Гэта будуць нестандартныя месцы. Напрыклад, калі гэта будзе цырк, то зайсці трэба будзе з адваротнага боку будынка і паглядзець, як жыве слон, што есць, як адпачывае», — распавяла намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Прыняць удзел у квэсце змогуць усе жадаючыя з 25 снежня па 7 студзеня. «Трэба будзе зайсці ў Інтэрнэт, адкрыць электронную карту. Там будуць пазначаны месцы, а таксама інфармацыя пра тое, калі іх можна будзе наведаць і як. У фінале мерапрыемства абавязкова будзе прадугледжаны невялікі бонус для ўдзельнікаў, магчыма, гэта будзе салодкі прыз. Святочны настрой будзе забяспечаны ўсім — пачынаючы з аўтобуса, які будзе развозіць удзельнікаў па месцах электроннай карты Новага года. Маршрут будзе распрацаваны «Мінсктрансам», — праінфармавала намеснік старшыні.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.