Вы тут

У Мар’інай горцы адкрылі помнік воінам-вызваліцелям горада. Фотарэпартаж


26 лістапада ў Мар’інай Горцы, непасрэдна на месцы жорсткіх баёў па вызваленні пухавіцкай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў урачыста адкрыты помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў са складу 1-га гвардзейскага Данскога ордэна Леніна Чырванасцяжнага ордэна Суворава танкавага корпуса.


З 1968 па 2002 гады тут ужо знаходзіўся помнік у выглядзе 122 мм гаўбіцы М-30, пасля перамешчанай у іншае месца.

Помнік адноўлены на месцы гістарычнай падзеі па ініцыятыве і на сродкі Пухавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў».

У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік Уладзімір Дзятчык, старшыня Мінскага абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў», першы сакратар Пухавіцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Белавусаў, начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл палкоўнік Сяргей Варановіч.

Асвячэнне помніка воінам-вызваліцелям правёў протаіерэй, настаяцель храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага Аляксандр Цалкоў, у мінулым — афіцэр, падпалкоўнік, кавалер ордэна «за службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР». 

У ходзе мерапрыемства ветэраны павязалі гальштукі вучням сярэдняй школы № 4 г. Мар’іна Горка, прынятым у піянеры. Членскія білеты ГА «БРСМ» былі ўручаны навучэнцам ДУА «Мар’інагорскі ВПК сярэдняя школа — дзіцячы сад». Партыйныя білеты атрымалі новыя члены Камуністычнай партыі Беларусі, а членскія білеты — тыя, хто ўступіў у ГА «Беларускі саюз афіцэраў».

Таксама былі ўзнагароджаны асобы, якія прынялі актыўны ўдзел у аднаўленні помніка воінам-вызваліцелям.

— Сёння мы ўвекавечылі памяць воінаў, якія вызвалілі нашу зямлю падчас Вялікай Айчыннай вайны. Каб аднавіць помнік на гэтым месцы ў нас пайшло тры гады. У нашых бліжэйшых планах працягнуць сумесную працу з органамі дзяржаўнай улады па захаванні памяці аб загінуўшых абаронцах Айчыны, — распавёў Уладзімір Белавусаў. 

Уладзімір Дзятчык дадаў: «Мінская абласная арганізацыя ГА „Беларускі саюз афіцэраў“, якую ўзначальвае Уладзімір Пятровіч Белавусаў, на працягу чатырох гадоў займала першае месца па выніках працы за год. За дасягнутыя поспехі арганізацыі быў ўручаны сцяг ГА „Беларускі саюз афіцэраў“. У канцы снежня-пачатку студзеня будзем падводзіць вынікі за 2022 год, і я не выключаю, што Мінская абласная арганізацыя зноў стане лепшай у нашым грамадскім аб’яднанні».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мабільны дадатак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва раскажа пра будучую пенсію

Мабільны дадатак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва раскажа пра будучую пенсію

Спампаваўшы яго, можна даведацца інфармацыю аб будучай пенсіі: ваш страхавы стаж, найменні работадаўцаў і час, які вы ў іх адпрацавалі, узносы, якія выплачвае работадавец.

Здароўе

Новыя тэхналогіі супраць раку. Анколагі расказалі, як лечаць пацыентаў, якія раней лічыліся неперспектыўнымі

Новыя тэхналогіі супраць раку. Анколагі расказалі, як лечаць пацыентаў, якія раней лічыліся неперспектыўнымі

Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам.

Грамадства

Як жывуць і каго чакаюць у госці жыхары адрэзанай вадой Палянаўкі

Як жывуць і каго чакаюць у госці жыхары адрэзанай вадой Палянаўкі

Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.