Вы тут

У Бабруйску кіроўца спрабаваў даць хабар супрацоўніку ДАІ


Учора днём на скрыжаванні вуліц Мінская-Шынная 50-гадовы мясцовы жыхар, рухаючыся на аўтамабілі Mercedes-Benz Sprinter, праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора. Супрацоўнікі ДАІ спынілі парушальніка, паведамляе ТГ-канал МУС.


Каб пазбегнуць адказнасці мужчына прапанаваў інспектару хабар у памеры 100 рублёў. Міліцыянер запатрабаваў прыбраць грошы і папярэдзіў, што такія дзеянні супрацьзаконныя і цягнуць за сабой крымінальную адказнасць. Аднак кіроўца гэта праігнараваў, пакінуў салон службовага аўто, пакінуўшы купюру.

Следчымі ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за дачу хабару. Заканадаўства за такое злачынства прадугледжвае ў тым ліку і пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».