Вы тут

«Пандэмія нам дапамагла». Дырэктар Дэпартамента па турызме аб выніках турсезона гэтага года


Тое, што адбывалася ў 2020 і 2021 гадах, і немагчымасць выязджаць у іншыя краіны дапамагла ўнутранаму турызму. Такім меркаваннем у праекце «Краіна гаворыць» на YouTube-канале БелТА падзялілася дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч.


Закранаючы вынікі цяперашняга турсезона, эксперт падкрэсліла, што варта размяжоўваць віды турызму. Увядзенне каранцінных абмежаванняў дабратворна адбілася на развіцці ўнутранага турызму. «Калі мы гаворым пра ўнутраны турызм, то мы не толькі змаглі пераадолець наступствы пандэміі — у нас ужо сітуацыя вымалёўваецца так, што ўнутраны турызм павялічыўся на 2,7% па ўсёй краіне.Таму тое, што адбывалася ў 2020 і 2021 гадах, і немагчымасць выязджаць у іншыя краіны ў прынцыпе згулялі нам на карысць. Безумоўна, унутраны турызм значна дадаў і павялічыў свае абароты», — адзначыла Ірына Варановіч.

Аднак, як заўважыла спецыяліст, і ўязны турызм у летні час дасягнуў добрых вынікаў. Значны ўклад у поспех беларускага ўязнога турызму ўнеслі грамадзяне Расіі. «Гэты летні сезон таксама прадэманстраваў добрыя паказчыкі па ўязным турызме з боку Расійскай Федэрацыі. Адкрыццё наземнага транспарту дазволіла нам зноў прымаць гасцей з Расіі, і не толькі праз чыгуначныя вакзалы і аэрапорты», — падкрэсліла Ірына Варановіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?