Вы тут

Цырымонія развітання з Уладзімірам Макеем адбудзецца 29 лістапада ў Доме афіцэраў


Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем адбудзецца ў аўторак, 29 лістапада, у сталічным Доме афіцэраў. Пачатак запланаваны на 10.00, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.


Як паведамлялася, Уладзімір Макей будзе пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.

Прэм’ер-міністр падпісаў распараджэнне «Аб арганізацыі пахавання Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У. У.». Згодна з дакументам, створана камісія, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў. У прыватнасці, Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць пахаванне Уладзіміра Макея на Усходніх могілках.

На Міністэрства абароны ўскладзены абавязак забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.