Выканкам асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прыняў рашэнне аб правядзенні чарговага міжнароднага турніру юнацкіх зборных «Кубак развіцця — 2023» на прызы АБФФ і Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА.
У 19-х па ліку спаборніцтвах прымуць удзел восем каманд, складзеных з футбалістаў 2006-2007 гадоў нараджэння. Матчы пройдуць у сталічным футбольным манежы з 4 па 12 лютага.
У папярэднім турніры перамаглі футбалісты Ізраіля. Больш за ўсё перамог на рахунку зборнай Расіі, якая пяць разоў заваёўвала трафей (2008, 2010, 2014, 2015, 2017), па чатыры разы поспех святкавалі футбалісты Беларусі (2006, 2007, 2019, 2020) і Украіны (2009, 2012, 2016 і 2018), двойчы лепшай станавілася каманда Бельгіі (2011, 2013), у 2005 годзе не было роўных зборнай Сербіі і Чарнагорыі, у 2018-м перамаглі таджыкі.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.