Вы тут

Як «ніткі» дабрыні і спагады звязваюць беларусаў


Дзясяткі неабыякавых людзей з розных куткоў Беларусі падтрымалі кранальную ініцыятыву педагогаў і навучэнцаў Гомельскага медыцынскага каледжа. Разам яны вяжуць малюсенькае шарсцяное адзенне і першыя цацкі для немаўлят, якія нарадзіліся раней належнага тэрміну.


Год таму ў Гомельскім медыцынскім каледжы была аб’яўлена дабрачынная акцыі «Штонікі для спяшонікаў» («Штанишки для торопыжек»). Яе ініцыятарам стала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Ларыса Кавалеўская. Ларыса Вітальеўна пачала сама і паказала прыклад усім ахвотным — педагогам і навучэнцам, як вязаць камплекты, малыя для некаторых лялечных пупсаў, — але такія неабходныя для немаўлят, што нарадзіліся з крытычна малой масай цела.

— Дзеці, якія з’явіліся раней тэрміну, схільны праводзіць амаль увесь час як бы ў забыцці, – расказваюць аб важнасці вязаных рэчаў для дзетак гомельскія медыкі. – Рэчы з натуральнай ваўнянай пражы ўздзейнічаюць на рэфлекторныя зоны цела немаўляці. Гэта нясе танізуючае, агульнаўмацавальнае ўздзеянне і спрыяе росту і развіццю дзіцяці.

Для ўдзельнікаў дабрачыннай акцыя вязанне камплектаў — гэта яшчэ і магчымасць падтрымаць сем’і, якія сутыкнулася з нараджэннем дзіця раней тэрміну. 

Летась педагогі і навучэнцы перадалі звязаныя камплекты для немаўлят у Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Але акцыя не толькі не збавіла абароты, але і заахвоціла падтрымаць дабрачынную ініцыятыву гомельскіх медыкаў жыхароў розных гарадоў краіны. 

— Наладзілі сувязь з вязальшчыкамі з Мінска, Мар’інай Горкі, іншых гарадоў. Хтосьці перадае пражу, а хтосьці — не толькі гатовыя камплекты адзення, але і звязаныя цацкі-васьміножкі, вядомыя як тактыльная замена пупавіны, што дапамагае супакойвацца немаўляці, — адзначае педагог-псіхолаг Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Марыя Камарова. — У акцыі з вялікім задавальненнем працягваюць прымаць удзел нашы навучэнцы. Напрыклад, Ліза Носар перадала некалькі пледыкаў, якія дзяўчына звязала разам са сваёй мамай, дарэчы, былой выпускніцай нашай навучальнай установы. Падтрымліваюць акцыю і людзі, якія не могуць вязаць, але вельмі жадаюць зрабіць штосьці добрае, паспачуваць. 

Так, другі год вязальшчыцам Гомельскага медкаледжу пражу для маленькага адзення перадае невядомы спонсар акцыі — малады чалавек позна вечарам пакідае пакункі з ніткамі на вахце каледжа. 

— Цяпер да нашай дабрачыннай ініцыятывы падключыліся і супрацоўнікі гомельскіх аптэк. Яны вырашылі падтрымаць мамачак немаўлят гігіенічнымі сродкамі, неабходнымі для самых маленькіх, — дадае педагог-псіхолаг Марыя Камарова. 

Між тым, днямі выкладчыкі і навучэнцы Гомельскага медкаледжа перадалі амаль 150 звязаных рэчаў для маленькіх пацыентаў радзільнага аддзялення Гомельскай гарадской клінічная бальніца № 3 і абласнога клінічнага радзільнага дома. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: Гомельскі дзяржаўны медыцынскі каледж

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.