Уладзімір Макей быў чалавекам з адкрытым сэрцам. Пра гэта сказала старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, дзяржаўны трэнер па веласпорце, заслужаны майстар спорту Беларусі Наталля Цылінская, якая прыйшла развітацца з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, перадае БелТА.
Наталля Цылінская адзначыла, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства быў сапраўды чалавек з вялікай літары ва ўсіх сэнсах слова.
«У яго было адкрытае сэрца. Ён дарма ніколі не абяцаў. Калі казаў, то так заўсёды і рабіў. Пустых слоў і абяцанняў ніколі не даваў. Ён выклікаў глыбокую павагу як чалавек і як прафесіянал», — сказала Наталля Цылінская.
«Незаменная страта для краіны, для ўсіх нас. Светлая яму памяць», — адзначыла старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.