Заўтра на канцэртнай пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю «Мары здзяйсняюцца», прымеркаваны да Дня інвалідаў. У ім возьмуць удзел больш за 70 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў нашай краіны. Падчас урачыстага адкрыцця гасцей і ўдзельнікаў фестываля павітае намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Рэспубліканскі фестываль «Мары здзяйсняюцца» — конкурс творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў або наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Асноўная мэта фестывалю — папулярызацыя ідэй інклюзіі і развіццё творчых магчымасцей дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю праз раскрыццё іх патэнцыялу, талентаў, культурнай самабытнасці.
Сёлета фестываль праводзіцца ўжо ў 14 раз. У ім прымуць удзел больш за 70 хлопчыкаў і дзяўчынак з 9 дамоў інтэрнатаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны, а таксама 7 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Традыцыйна падтрымаюць удзельнікаў фестывалю вядомыя дзеячы культуры. Сёлета ў гала-канцэрце прыме ўдзел заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, калектыў Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» і многія іншыя.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: БелТА
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.