У Мінску адшукваецца 13-гадовы хлопчык, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, 13-гадовы мінчанін Багдан Гілеўскі раніцай 29 лістапада пайшоў з дома па вуліцы Розы Люксембург і не вярнуўся.
Прыкметы: рост 145 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя. Хлопчык быў апрануты ў аранжавую шапку, чорную куртку, чорныя штаны, чорныя красоўкі з каляровымі ўстаўкамі.
Калі вам вядома месцазнаходжанне падлетка, просьба паведаміць у Маскоўскае РУУС Мінска па тэлефонах + 375-44-726-03-04 або + 375-29-268-51-50, альбо патэлефанаваць па нумары 102.
Прэв’ю: БелТА
Брудныя бізнес-гульні.
Кібермахляроў адлоўліваюць цэлымі «пачкамі».
Маніторым «галоўны зімовы прадукт».
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.