Вы тут

«Укараненне новых алгарытмаў тэсціравання»: прадстаўнік СААЗ аб мерах па выяўленні ВІЧ-інфекцыі


Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Сяргей Дыярдзіца на прэс-канферэнцыі расказаў аб інавацыйных мерах, неабходных для выяўлення ВІЧ-інфекцыі і прафілактыкі заражэння, паведамляе БелТА.


«Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам Еўрапейскае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сумесна з Еўрапейскім цэнтрам па кантролі за захворваннем публікуе штогадовую справаздачу аб захворванні і смяротнасці ў еўрапейскім рэгіёне СААЗ, які ахоплівае 53 краіны. Справаздача гэтага года паказала, што колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, куды адносіцца і Беларусь, у разліку на 100 тыс. насельніцтва практычна ў 10 разоў большая за гэты паказчык у Заходняй ці Цэнтральнай Еўропе. Акрамя таго, колькасць людзей з нявыяўленай ВІЧ-інфекцыяй, на жаль, павялічваецца», — адзначыў Сяргей Дыярдзіца.

«Гэта патрабуе ад краін прыняцця больш эфектыўных і інавацыйных мер па выяўленні ВІЧ-інфекцыі, уключаючы ўкараненне новых алгарытмаў тэсціравання, заснаваных на экспрэс-тэстах, пашырэння ахопу прафілактычнымі і дыягнастычнымі паслугамі для ключавых груп насельніцтва, дыспрапарцыянальна закранутых ВІЧ-інфекцыяй. Работа з мэтай змяншэння грамадскай прадузятасці павінна прадаўжацца, паколькі стыгма і дыскрымінацыя застаюцца галоўнымі рухавікамі няроўнасці і галоўнымі бар’ерамі на шляху да дасягнення глабальных ідэй у галіне барацьбы з эпідэміяй ВІЧ-інфекцыі», — прадоўжыў прадстаўнік СААЗ у Беларусі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя вітае намаганні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні ўніверсальнага, або стапрацэнтнага, бясплатнага доступу да сучаснага антырэтравіруснага лячэння для ўсіх людзей, якія жывуць з ВІЧ у Беларусі, з 2018 года, дадаў Сяргей Дыярдзіца. «Мы павінны памятаць, што эфектыўнае лячэнне — гэта таксама важны элемент прафілактыкі, паколькі людзі, якія знаходзяцца на лячэнні і маюць невызначаемую вірусную нагрузку, не перадаюць ВІЧ сваім сексуальным партнёрам», — сказаў ён.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца штогод 1 снежня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».