Вы тут

У Віцебску затрыманы кіроўца, які схаваўся з месца ДТЗ. У аварыі пацярпелі мама і аднагадовае дзіця


У Віцебску затрыманы кіроўца, які схаваўся з месца ДТЗ грузавіка, у аварыі пацярпелі жанчына і аднагадовае дзіця, паведамілі БелТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Аварыя адбылася сёння ў чацвёртай гадзіне дня. На закругленні дарогі на скрыжаванні вуліц 14-й Полацкай і К. Маркса. Там прычэп МАЗа вылецеў на сустрэчную паласу (машыну занесла) і сутыкнуўся з Renault Logan, пасажырам якога была 32-гадовая жанчына і яе аднагадовае дзіця. Жанчыну і дзіцяці з траўмамі даставілі ў бальніцу.

Пасля ДТЗ кіроўца грузавіка схаваўся. Яго асобу ўстанавілі супрацоўнікі ДАІ і затрымалі. Кіроўцам аказаўся 49-гадовы работнік адной з арганізацый Наваполацка.

Ва УУС нагадалі, што за пакіданне вадзіцелем месца ДТЗ прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?