Вы тут

«Антысанкцыйны» электробус і тралейбус айчыннай вытворчасці прадставіў МАЗ на выставе ў Маскве


У Маскоўскай міжнароднай выставе тэхнікі для пасажырскіх перавозак і гарадской мабільнасці, якая праходзіць з 29 лістапада па 1 снежня ў сталіцы РФ, удзельнічае кампанія МАЗ. У арсенале прадпрыемства — «антысанкцыйны» электробус і тралейбус трэцяга пакалення, паведамілі ў прэс-службе МАЗа.


Першая навінка, якую прадстаўляе прадпрыемства, — «антысанкцыйны» электробус, выкананы выключна з расійскіх і беларускіх камплектуючых. Дэталі інтэр’еру і экстэр’ера, пластык і абліцавальныя матэрыялы, шыны, камплектуючыя электраабсталявання, светлавыя лініі, інфармацыйныя табло, клімат-сістэма выраблены ў Рэспубліцы Беларусь. Масты, электрарухавік і акумулятарныя батарэі, а таксама цягавае абсталяванне з сістэмай кіравання рухавіком, цягавыя акумулятарныя батарэі і мультыплексная сістэма — расійскай вытворчасці.

Таксама ў «антысанкцыйным» электробусе ўстаноўлены абноўленая панэль прыбораў і лічбавай дысплей. Гэта па-ранейшаму эрганамічная панэль — «подыум», якая змяняе сваё становішча разам з рулявым колам.

Другая навінка прадпрыемства — тралейбус трэцяга пакалення, сабраны цалкам з беларускіх камплектуючых. Ствараўся ён на базе электробуса. З прычыны ліквідацыі шахты рухавіка колькасць пасадачных месцаў было павялічана да 34. А шкленне задняй сценкі машыны дазволіла зрабіць салон больш светлым.

Таксама ў гэтай мадэлі выкарыстоўваецца новы тып перагародкі з магчымасцю выхаду кіроўцы ў салон тралейбуса, што з’яўляецца абавязковым патрабаваннем некаторых заказчыкаў.

Фота: МАЗ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».