Вы тут

Кітайская культура чаю ўключана ў спіс аб’ектаў культурнай спадчыны ЮНЕСКА


Кітайская традыцыйная тэхніка вытворчасці і прыгатавання чаю ўключана ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Элемент «Традыцыйныя метады апрацоўкі чаю і звязаныя з імі сацыяльныя практыкі ў Кітаі» прайшоў экспертызу на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіць у сталіцы Марока Рабаце. Гэта азначае прызнанне ведаў, навыкаў і практык, звязаных з кіраваннем чайнымі плантацыямі, зборам чайнага лісця, яго ручной апрацоўкай, а таксама піццём і сумесным ужываннем чаю, адзначаецца на вэб-старонцы ЮНЕСКА, прысвечанай уключэнню дадзенага аб’екта ў спіс.

Са старажытных часоў кітайцы саджаюць, збіраюць, гатуюць і п’юць чай. Вытворцы распрацавалі шэсць катэгорый гэтага прадукта: зялёны, жоўты, чырвоны, белы, улун і чорны. Разам з перапрацаванымі чаямі, такімі як кветкавыя, у Кітаі налічваецца звыш 2000 відаў чайнай прадукцыі.

Чай паўсюдна прысутнічае ў паўсядзённым жыцці кітайцаў, паколькі завараны ці вывараны чай падаецца ў сем’ях, на працы, у чайных дамах, установах грамадскага харчавання і храмах. Напой таксама з’яўляецца важнай часткай сацыяльнага ўзаемадзеяння і цырымоній, такіх як вяселлі і рэлігійныя рытуалы, дадае ЮНЕСКА.

Цяпер у Кітая 43 пазіцыі ў спісе аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Па гэтым паказчыку краіна працягвае заставацца сусветным лідарам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».