Вы тут

Фотавыстаўка «Мары Марыны. Мінск» да 955-годдзя сталіцы адкрылася ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі


Наведаць экспазіцыю можна да 23 студзеня.


Наведвальнікі назіральнай пляцоўкі нярэдка спыняюцца, каб разгледзець разнастайныя выставы на 22 паверсе. Зараз там адкрылася новая экспазіцыя, дзе беларуская сталіца прадстаўлена ў дробных дэталях і панарамным выглядзе. 

Аўтар работ Марына Бацюкова з’яўляецца удзельніцай і куратарам шматлікіх выстаў і праектаў у Беларусі і за мяжой. Таксама яна ўваходзіць у Беларускі саюз мастакоў і Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў.

Фотамастастачка Марына Бацюкова.

Падчас адкрыцця выставы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па арганізацыйных і творчых пытаннях, мастак-графік Андрэй Басалыга адзначыў:

— Марына не толькі фотамастак, але і графік. Гэта вельмі адчуваецца ў яе працах: Кожны раз фотраздымкі Марыны — іншы ракурс, нейкае новае натхненне не толькі для аўтара, але і для гледача. Гэта новы позірк на мастацкую фатаграфію!

Паводле слоў самой Марыны Бацюковай, тут акрамя яе асабістых мар ёсць і час, які ідзе ў гэтых невялічкіх здымках. Ён быццам бы пераносіць ў дзяцінства:

— Гэта тое, што вяртае мяне да маіх каранёў. Тут, у Мінску нарадзіліся мае дзеці і, канешне, гэта для мяне месца сілы, і мае карані. 

Яшчэ адзін важны пласт выставы — гэта паэзія. Гаворка ідзе аб жоўценькіх кружочках з цытатамі паэтаў розных часоў. Але ж асабліва Марына Бацюкова адзначыла наступнае:

— Уладзімір Караткевіч напісаў тое, што магло б стаць эпіграфам маёй выставы: «Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой». 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?