Вы тут

Міжнародны турнір па баскетболе памяці Уладзіміра Рыжанкова адбудзецца ў Мінску


Выхадныя будуць прысвечаны баскетболу. На базе спарткомплексу БК «МІНСК» адбудуцца XXV Міжнародныя спаборніцтвы па баскетболе памяці міністра спорту і турызму, першага Прэзідэнта НАК Беларусі Уладзіміра Рыжанкова. Удзельнікі турніру — восем каманд: нацыянальныя зборныя і каманды з Беларусі і Расіі. За месцы на п’дэстале будуць змагацца хлопцы і дзяўчаты да 16 гадоў. 


Фота: belarus.basketball

Беларуская каманда юнакоў выступіць пад кіраўніцтвам Артура Арлоўца (БК «Прынямонне», Гродна), а дружыну дзяўчат узначаліць Алена Іваноўская (РДУАР, Мінск). Расійскую Федэрацыю прадставяць жаночая і мужчынская зборныя, баскетбольныя клубы «Лакаматыў-Кубань», «Юнацтва», «МБА-Акадэмія», «Руна».

Лепшым ігракам турніру будуць уручаны памятныя прызы ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Расклад матчаў турніру памяці У. М. Рыжанкова:

1-ы дзень. 2 снежня 2022 года

13:00 (юнакі) Расія — Лакаматыў-Кубань (зала № 2)

13:00 (юнакі) Беларусь — Юнацтва (г. Стары Аскол) (зала № 1)

15:00-15:15 Цырымонія адкрыцця

15:45 (дзяўчаты) Беларусь — МБА-Акадэмія (зала № 1)

15.45 (дзяўчаты) Расія — Руна (зала № 2)

2-і дзень. 3 снежня 2022 года

12:00 (юнакі) Юнацтва (г. Стары Аскол) — Расія (зала № 2)

14:00 (юнакі) Лакаматыў-Кубань — Беларусь (зала № 1)

14:15 (дзяўчаты) МБА-Акадэмія — Расія (зала № 2)

15.15 (дзяўчаты) Руна — Беларусь (зала № 1)

3-ці дзень. 4 снежня 2022 года

10.00 (дзяўчаты) МБА-Акадэмія — Руна (зала № 2)

12:00 (юнакі) Беларусь — Расія (зала № 1)

12.15 (юнакі) Лакаматыў-Кубань — Юнацтва (г. Стары Аскол) (зала № 2)

14.15 (дзяўчаты) Беларусь — Расія (зала № 1)

16:00-16:30 — Цырымонія ўзнагароджання

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Уральская, 3а, с/да БК «МІНСК». Беларуская федэрацыя баскетбола і спартыўны партал «SPORT-TV. BY» арганізуюць прамыя трансляцыі гульняў. 

«Здароўе людзей ні за якія грошы не купіш»

Турнір быў заснаваны ў 1996 годзе рашэннем Урада Рэспублікі Беларусь, каб увекавечыць памяць пра Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова, які за сваё кароткае, але насычанае жыццё прыклаў шмат намаганняў для развіцця фізічнай культуры, спорту і алімпійскага руху ў краіне. Уладзімір Мікалаевіча Рыжанкоў — чалавек, які ў няпростыя 1990-я гады пачаў ствараць сучасную сістэму беларускага спорту. Па сутнасці, ён першы спартыўны менеджэр у Беларусі. Сёння пачуць думкі і зразумець дзеянні гэтага чалавека можна дзякуючы яго шматлікім інтэрв’ю. На шчасце, з прэсай Уладзімір Мікалаевіч быў шчыры. Прыводзім цытаты Уладзімір, якія актуальныя і сёння.

Пры арганізацыі новай спартыўнай сістэмы на першы план, на думку старшыні Дзяржкамспорту БССР, трэба было паставіць стварэнне іміджу здаровага ладу жыцця, прапаганды фізічнай культуры і спорту: «Менавіта перабудова і абавязвае кожнага з нас выходзіць на істотна новы ўзровень працы. І перш за ўсё — павышаць працоўную актыўнасць, дысцыпліну, развіваць і больш поўна выкарыстоўваць разумовыя і фізічныя здольнасці. Прыйшоў час час не толькі ставіць пытанні, крытыкаваць, вучыць, але і хутка, якасна вырашаць іх. Гаспадарчым кіраўнікам усіх рангаў час зразумець нарэшце, што фізічная культура — катэгорыя сацыяльна-эканамічная і да яе трэба падыходзіць з пазіцыі дзелавога разліку, канкрэтнага планавання, выдзяляць неабходныя сродкі», — казаў у інтэрв’ю ТАСС Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў у 1990-м годзе неўзабаве пасля прызначэння на пасаду старшыні Дзяржкамспорту БССР.

«Перабудова агаліла столькі самых розных праблем, што яны літаральна захліснулі краіну. Здаецца, куды ўжо там да фізкультуры, цікавага і карыснага баўлення вольнага часу, калі ў крамах шарам пакаці, калі экалагічнае асяроддзе пагражае чалавеку катастрофай. І ўсё ж здароўе людзей, а яго ні за якія грошы не купіш, іх духоўнае і фізічнае развіццё застаецца сярод іншых праблем самымі актуальнымі», — з такой пазіцыяй працаваў Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў. На старонках «Фізкультурніка Беларусі» і іншых выданняў захавалася мноства ягоных інтэрв’ю: на розныя тэмы, з розных нагодаў, з рознымі журналістамі. Але ў кожным з іх Уладзімір Мікалаевіч паўтарае думку аб тым, што спартыўным арганізацыям, іх кіраўнікам трэба сканцэнтраваць намаганні на масавым спорце, на ўмацаванні здароўя насельніцтва.

І такія спаборніцтвы, як турнір памяці У. М. Рыжанкова — лепшы таму прыклад.

Лепей даведацца, якім чалавекам быў Уладзімір Мікалаевіч, можна ў інтэрв’ю яго сына Максіма Уладзіміравіча Рыжанкова.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.