Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю дзяржаўнага дзеяча і выдатнага палітыка Цзян Цзэміня


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі са смерцю Цзян Цзэміня, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку пра смерць мудрага дзяржаўнага дзеяча і выдатнага палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэміня. Ён быў сапраўдным лідэрам, які прысвяціў сваё жыццё нястомнаму служэнню Радзіме. Унёс вялікі ўклад у адраджэнне вялікай кітайскай нацыі, які дазволіў Кітаю стаць магутнай і эканамічна квітнеючай дзяржавай», — гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокі прафесіяналізм адданага члена Камуністычнай партыі і асабістыя якасці набылі Цзян Цзэміню заслужаны аўтарытэт і шчырую павагу як у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, так і ва ўсім свеце.

«Цзян Цзэмінь стаяў ля вытокаў станаўлення беларуска-кітайскіх адносін і на працягу многіх гадоў спрыяў іх няўхільнаму ўмацаванню. Ён быў першым з кіраўнікоў вашай краіны, якія наведалі Рэспубліку Беларусь. З цеплынёй успамінаю асабістыя сустрэчы з ім, якія дазволілі адкрыць зусім новую старонку ў гісторыі ўзаемадзеяння Мінска і Пекіна, заклаўшы трывалую аснову для сённяшняга „усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства“», — падкрэсліў беларускі лідар.

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні Сі Цзіньпіну, родным і блізкім нябожчыка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю. 

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​