Вы тут

Чарговыя наведвальнікі Палаца Незалежнасці: «Тое, што бачым, — гэта ўнікальна»


Наведаць залы, дзе праводзяцца найважнейшыя палітычныя мерапрыемствы, зрабіць сэлфі каля прыёмнай Прэзідэнта, пачуць цікавыя факты пра вялікую палітыку — усё гэта рэальна дзякуючы традыцыйным экскурсіям у Палац Незалежнасці. Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ізноў расчыніла свае дзверы для экскурсійных груп. І як заўсёды — аншлаг. Экскурсіі ў Палац Незалежнасці праводзяцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы, каб кожны беларус мог на свае вочы ўбачыць веліч сімвала беларускага суверэнітэту, натхніцца талентам беларускіх майстроў. Як вядома, большасць прадметаў у Палацы зроблена рукамі беларусаў з беларускіх матэрыялаў. Да таго ж, экскурсіі ў Палац Незалежнасці — гэта яшчэ і нагода ўспомніць айчынную гісторыю. У інтэр’ерах палаца выразна прасочваюцца нацыяльныя матывы, шмат згадваецца беларускіх славутасцяў, мноства фота з найважнейшых падзей у жыцці краіны.


Цікавасць да экскурсій у Рэзідэнцыю Прэзідэнта ўзрастае з кожным годам. Народная сцежка не зарастае. Апошні восеньскі дзень тут правялі члены грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і Беларускі саюз жанчын «Беларусбанка» і ААТ «Керамін». А таксама члены аб’яднанай арганізацыі БСЖ Міністэрства прамысловасці. Некаторыя спецыяльна прыехалі з рэгіёнаў. Як, напрыклад, дэлегацыя з «Магілёўліфтмаша» з дзевяці чалавек. «Сёння вельмі добры дзень. Працаваць мы любім, але сёння рады правесці сераду тут і ўбачыць усю гэту прыгажосць. Хацелася ўбачыць сам Палац Незалежнасці. Мы яго інтэр’еры бачым толькі па тэлевізары, а цяпер убачылі іх на свае вочы, пабывалі ў самым сэрцы нашай краіны», — падзялілася Марыя Кананкова. Яе калега Валянціна Дзмітрачэнка дадала, што ніколі не магла б паверыць, што апынецца ў месцы, дзе праходзяць найважнейшыя дзяржаўныя мерапрыемствы і сустрэчы. «І вельмі важна, каб у Палац Незалежнасці прыязджала моладзь. Мы будзем старацца, каб маладыя супрацоўнікі нашага прадпрыемства таксама пабывалі тут на экскурсіі. Мяркую, для іх гэта будзе добрай матывацыяй», — дадала яна.

Нягледзячы на агульнае захапленне, кожны з гасцей знаходзіць нешта асабістае для сябе. Напрыклад, падарунак Прэзідэнту. Як расказала загадчык Палаца культуры ААТ «Гомсельмаш» Марыя Савянкова, ёй асабліва хочацца ўбачыць Неглюбскі рушнік-абярэг, які падарылі Прэзідэнту ў Гомельскай вобласці. І сам Палац Незалежнасці, канешне, таксама захапіў. «Уражваюць маштабы, аб’ёмы работы майстроў. Хочацца падыходзіць і разглядаць кожную дэталь, таму што тое, што мы бачым — гэта ўнікальна», — дадала Марыя Савянкова.

Традыцыйна, вялікую ўвагу выклікаюць Зялёная зала, дзе ў 2015 годзе праходзілі перамовы Нармандскай чацвёркі, Чырвоная зала, якую часта можна бачыць у матэрыялах СМІ, прысвечанах нарадам з удзелам Прэзідэнта. Па словах экскурсантаў, гэта дазваляе адчуць датычнасць да гістарычных падзей, якія адбываюцца тут. А падарункі кіраўніку дзяржавы госці Палаца, здаецца, могуць разглядаць бясконца. У тым ліку і знакамітыя лімоны ў Зале ўрачыстых цырымоній, дарэчы, самай вялікай зале ў краіне.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».