Вы тут

Беларускія атлеты заваявалі 12 узнагарод на турніры па тхэквандо ў Краснагорску


У Краснагорску Маскоўскай вобласці блізкі да завяршэння міжнародны турнір па тхэквандо Russian Open — 2022 з удзелам беларускіх атлетаў, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.


Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых катэгорыях: сярод мужчын і жанчын, юніёраў і юніёрак да 21 года, а таксама юнакоў і дзяўчат. У першы дзень турніру 29 лістапада прадстаўнікі нашай зборнай выйгралі 4 узнагароды. Пераможцам спаборніцтваў стаў Алі Радван, сярэбраныя медалі дасталіся Арману-Маршалу Сіле і Кірылу Дудараву, у Данііла Юркова — бронза. А напярэдадні скарбонка беларускай каманды папоўнілася адразу васьмю ўзнагародамі. Уладальнікам золата стаў Аляксей Тарчыла, па сярэбранай узнагародзе выйгралі Раман Туравінаў і Данііл Юркоў. На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Ягор Казлоў, Арцём Дудараў, Юлія Вітко і Кацярына Лапян.

Усяго ўдзел у спаборніцтвах у Краснагорску прынялі спартсмены з 16 краін: Беларусі, Расіі, а таксама Арменіі, Бразіліі, Эфіопіі, Ганконга, Індыі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Малі, Марока, Пакістана, Сербіі, Узбекістана і Туркменістана.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.