У г. Палярныя Зоры Мурманскай вобласці праходзіць трэці этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.
Паспяховыя выступленні на турніры працягвае лепшая гарналыжніца Беларусі Марыя Шканава. У дзень адкрыцця трэцяга этапу наша спартсменка стала пераможцай у слаламе, па суме дзвюх спроб апярэдзіўшы расіянку Віталіну Гірыну, якая заняла другое месца, на 2,9 секунды. А напярэдадні Шканава аформіла ў жаночым слаламе залаты дубль: на гэты раз перавага над бліжэйшай канкурэнткай Кацярынай Ткачэнка з Расіі склала 3,2 секунды.
Гэтыя перамогі сталі для прадстаўніцы Беларусі другой і трэцяй у бягучым сезоне. Раней Шканава выйграла дэбютны старт на Кубку Расіі ў Кіраўску, таксама на першым этапе турніру Марыя заваявала адно срэбра. Далей у праграме этапу ў Палярных Зорах спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе ў мужчын і жанчын.
Фота: НАК Беларусі
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.