Вы тут

Форум актыву Мінскай вобласці «БРСМ: 20 гадоў разам!» пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы 2 снежня


Ён прысвечаны 20-годдзю з дня ўтварэння Мінскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».


Што такое БРСМ Міншчыны? Гэта кузня кадраў: Аляксандр Ільясевіч, Юрый Крывадубскі, Максім Басалыга, Руслан Трухан, Дзмітрый Варанюк, Юлія Мурына і многія іншыя — выхадцы з Мінскай абласной маладзёжнай арганізацыі. Таксама гэта кландайк маладзёжных ініцыятыў. Праекты, якія нарадзіліся на Міншчыне — дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе», «Моладзь за ўраджай», патрыятычныя акцыі «Адзін дзень у арміі» і «Адзін дзень у МНС», Форум сельскай моладзі, — атрымалі пастаянную прапіску на рэспубліканскім узроўні. 

Маладзёжны актыў Міншчыны — гэта хлебаробы, якія кожны год б’юць рэкорды ў барацьбе за харчовую бяспеку і паказваюць прыклад, як трэба працаваць і любіць сваю зямлю. Гэта больш за 5000 валанцёраў руху «Добрае Сэрца», 800 удзельнікаў маладзёжнага праваахоўнага руху. Толькі ў бягучым годзе ў складзе 235 студэнцкіх атрадаў было працаўладкавана 2618 хлопцаў і дзяўчат. 

Афіцыйны пачатак форуму пакладзе пралог «БРСМ: Учора. Сёння. Заўтра!». Адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання актыву БРСМ граматамі і падзякамі Мінскага і Цэнтральнага камітэтаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Суправаджэннем форуму стане канцэртная праграма з удзелам артыстаў Данаі Шаршавіцкай, Маргарыты Шыбаевай, Дзіяны Гучок, артыстаў адукацыйна-прадзюсерскага цэнтра «Галасы» і іншых

Ужо а 14-й гадзіне ў холе канферэнц-залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачнуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. Тут жа размесціцца экспазіцыя фотавыставы дасягненняў «БРСМ: 20 гадоў разам».

Завершыць форум агульнае фатаграфаванне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?