Вы тут

Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс спадчыны ЮНЕСКА


На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 1 снежня ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі ў Міністэрстве культуры.


Удзел у сесіі прыняла намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Беларусі Марыя Нецвятаева.

Намінацыя падрыхтавана ў 2020-2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з’яўляюцца адной з найбольш нацыянальна адметных формаў выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства здабыў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Вызначэнне «Беларуская саломка» набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

Для Беларусі гэта пяты элемент, які ўключаны ў Рэпрызантыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, разам з абрадамі «Калядныя цары» і «Юр’еўскі карагод», Будслаўскім фэстам і традыцыямі бортніцтва.

Прыклады саламяных вырабаў ад майстроў.

Фота Анатоля КЛЯШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.