Вы тут

Карпенка паразважаў аб надзяленні УНС паўнамоцтвамі па абранні прэзідэнта


Ці ёсць сэнс надзяліць УНС паўнамоцтвамі па абранні прэзідэнта? На гэтае пытанне ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ адказаў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.


Скрыншот відэа АНТ.

«Вельмі сур’ёзная праблема — праблема пераемнасці ўлады ў інтарэсах народа. Напэўна, не кожны народ можа сабе дазволіць мець прэзідэнта, які залежыць выключна ад сваёй волі. На жаль, сёння многія прэзідэнты залежаць ад волі транснацыянальных карпарацый, ад нейкіх фінансавых інстытутаў, структур, ад нейкіх кланаў алігархічных або каляалігархічных.»- заявіў кіраўнік ЦВК.

Ігар Карпенка падкрэсліў важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. «Сёння некаторыя кажуць пра мэты стварыць сусветны ўрад, то ёсць трэба зваліць усе нацыянальныя дзяржавы, падвергнуць іх уплыву сусветнага ўрада. Пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці, захавання нацыянальных культур і іншага — яно таксама сёння актуальна стаіць, не толькі ў нашай краіне, але і ў Еўропе як ніколі гучыць гэтая тэма. Таму мы павінны разумець, (што рабіць), каб на выбарах не атрымалася так, як атрымліваецца ў некаторых іншых дзяржавах, што абяцаюць адно, а прыходзяць і робяць зусім процілегла іншае. І ўсе людзі потым пачынаюць адкрываць вочы і казаць: „Мы ж думалі, што будзе так, а атрымліваецца па-іншаму“.» 

Кіраўнік ЦВК дадаў, што не бачыць перспектыў у рэзкай змене ўлады. «Я як чалавек, як звычайны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, для сябе даўно вырашыў: для мяне гэтыя казкі, што давайце памяняем уладу, а потым будзем думаць, куды рухацца, там паглядзім, для мяне гэтыя байкі не праходзяць. Мы гэта бачылі прыкладна ў 90-х, калі было „давайце развалім Савецкі Саюз, а потым паглядзім, што будзе адбывацца“. Я хачу ўсё ж такі бачыць хоць бы сярэднетэрміновую перспектыву, куды будзем рухацца і якія ў нас гарантыі, рычагі ўплыву на тое, каб мы не пачалі рухацца ў нейкі іншы бок. Калі вы сюды прыходзіце пад лозунгамі левымі і кажаце, што „мы тут усім забяспечым сацыяльныя гарантыі і іншае, іншае“, а потым прыходзьце і пачынаеце рабіць усё наадварот, то, напэўна, павінны быць механізмы. УНС закліканы стаць гэтым своеасаблівым механізмам стрымлівання негатыўных працэсаў, якія могуць адбывацца. І, можа быць, нават аж да таго, каб прыпыніць гэтыя працэсы, калі яны пойдуць насуперак з інтарэсамі народа. Адсюль такое магутнае прадстаўніцтва, дзесьці 1200 чалавек».

Ён пазначыў, паўнамоцтва новага органа могуць пашырыцца. «Можа быць, у перспектыве будзе прынята і гэта рашэнне (аб паўнамоцтвах УНС па абранні прэзідэнта). Пакуль Канстытуцыя надзяліла пэўнымі паўнамоцтвамі УНС, і функцыя абрання прэзідэнта пакуль там не прадугледжаная. Хоць я не выключаю, што тыя, хто будзе пасля нас працаваць, можа быць, прапануюць іншыя варыянты. Можа быць, гэта будзе нейкая ініцыятыва знізу. Хоць я ведаю, што некаторыя такія пытанні паступалі, калі абмяркоўваўся законапраект „Аб Усебеларускім народным сходзе“. Але мы сёння звязаныя выключна рамкамі Канстытуцыі, якую прынялі на рэферэндуме 25 лютага гэтага года».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.