Вы тут

На міжнародным кінафестывалі ў Маскве прадставяць працу беларускага аўтара


У праграму міжнароднага кінафестывалю «Дні кароткаметражнага кіно» (Short Film Days) трапілі фільмы з краін блізкага замежжа, у тым ліку Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на МФГС.


Мерапрыемства адбудзецца 14-21 снежня ў Маскве. Рэха кінагляду працягнецца да 15 лютага 2023 года ў рэгіёнах Расіі, а таксама замежных краінах. Фестываль праводзіцца прадзюсарскім цэнтрам «Мувістарт» пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў і Саюза кінематаграфістаў Расіі.

Конкурсная праграма будзе прадстаўлена ў трох катэгорыях — ігравое, дакументальнае і анімацыйнае кіно. У праграму ігравога кіно ўвайшлі карціны «Кроплі дажджу» (рэжысёр Назгуль Амуржанава), «Фарбы меланхоліі» (Караш Жанышоў) з Кыргызстана — у рамках кінафестывалю адбудуцца прэм’еры гэтых фільмаў.

У праграме кінагляду таксама заяўлена праца з Таджыкістана «Малодшы брат анёлаў» (рэжысёр Умедшо Мірзашырынаў) і фільм «Чыкен» (Анастасія Біручова) з Казахстана. Фільм «Чорны вагон» кыргызскага рэжысёра Адылета Каржоева трапіў у конкурсную праграму дакументальнага кіно. Працу «Сапраўдны спагецці-вестэрн» рэжысёра Аляксандра Аляксандравіча з Беларусі ўбачаць гледачы ў катэгорыі «Анімацыйнае кіно». Падрабязную інфармацыю аб фільмах і іх анатацыі можна атрымаць на сайце кінаагляду.

Упершыню ў гэтым годзе ў рамках кінагляду будзе прадстаўлена пазаконкурсная праграма «Расія + СНД», у якую ўвайшлі працы: «У сувязі з малазначнасцю» (рэжысёр Амір Каракулаў, Казахстан), «Жар-жар» (Адылет амараў, Кыргызстан), «Мой бацька» (Арслан Эебердыеў, Туркменістан).

Адкрыццё кінафестывалю адбудзецца 16 снежня ў Маскоўскім кінатэатры «Ілюзіён». Фільмам адкрыцця стане дакументальны альманах Андрэя Багатырова «Дом у маёй галаве». Карціна пазнаёміць гледачоў з лідэрам культавай рок-групы «Чайф» Уладзімірам Шахрыным з вельмі нечаканага боку: артыст аднавіў і трапятліва захоўвае гісторыю свайго роду — купецкай сям’і Шахрыных, якая адбываецца з уральскага горада Куртамыша, у якім захаваўся дом продкаў музыканта. Зараз гэта краязнаўчы музей, які дапамог адрэстаўраваць сам Шахрын. Фільм дасць глебу для разважанняў над такімі паняццямі, як дом і сям’я. У фільме таксама ўдзельнічаюць зоркі расійскага року і кіно — Іван Ахлабысцін, Уладзімір Бегуноў, Аляксандр Ф. Скляр, Гарык Сукачоў і г. д. «Дом у маёй галаве» зняты пры садзейнічанні Фонду падтрымкі рэгіянальнага кінематографа.

Традыцыйна акрамя кінапаказаў у рамках фестывалю пройдуць адукацыйныя мерапрыемствы і абмеркаванні прафесіяналамі актуальных пытанняў рынку кароткаметражнага кіно. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 21 снежня — у самую доўгую ноч у годзе.

Да 31 снежня 2022 года ідзе прыём заявак для пляцовак. Тым, каму цікава правесці кінапаказы фестывалю на сваіх рэсурсах, неабходна зарэгістравацца на платформе і пакінуць заяўку на ўдзел. Летась кінапаказы і мерапрыемствы фестывалю ў сукупнасці наведалі больш за 200 тыс. чалавек.

Міжнародны кінафестываль «Дні кароткаметражнага кіно» (Short Film Days) з’яўляецца праектам-пераемнікам Усерасійскай акцыі «Дзень кароткаметражнага кіно», якая праводзілася з 2014 па 2021 год. Прызавы фонд складае 2 млн рублёў. Яго мэта — выяўленне і заахвочванне таленавітай творчай моладзі ў галіне кіно, прасоўванне кароткаметражных фільмаў да шырокай аўдыторыі гледачоў, развіццё кінаклубнага руху.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».