Вы тут

Моцная прамова Аляксея Талая


Аляксей Талай, грамадскі дзеяч, член паралімпійскай зборнай Беларусі, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, заснавальнік дабрачыннага фонду, спікер-матыватар, расказаў, што значыць дзень інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, для кожнага чалавека і яго асабіста.


— Гэты дзень нагадвае ўсім найважнейшыя сэнсы ў жыцці людзей, абуджае, робіць больш свядомымі. Па-першае, засяроджвае ўвагу на неабходнасці міласэрнасці, дзейснай спагады да людзей, якім крыху больш складана і патрэбна падтрымка, а таксама дадатковыя ўмовы для жыцця, раскрыццё іх талентаў і самарэалізацыя. Па-другое, гэты дзень павінен нагадваць усім людзям з добрым здароўем, у якіх няма інваліднасці, аб тым, што ўжо гэтага дастаткова для шчасця, дастаткова для таго, каб быць самадастатковым, для таго, каб не ныць, не хвалявацца па дробязях, памятаючы пра тое, што іх стан здароўя — часам нязбытная мара для іншых людзей. Па-трэцяе, гэты дзень — пэўны выклік усім тым, хто мае інваліднасць. Выклік у тым плане, што нам нельга становіцца для кагосьці абузай, прычынай засмучэння, гора і роспачы. Мы павінны ўмець трымаць удар, узяўшы жыццё ў свае рукі, і раз выпала такая доля, праявіць усе свае ўнутраныя патэнцыялы, навыкі і якасці. Мы павінны паказаць гэтаму свету, што і ў такой якасці, і з нейкімі асаблівасцямі — мы дзеці Творцы і мы можам быць карысныя хаця б крыху, хаця б усмешкай сваёй для тых, хто побач. Мы павінны паказаць нашым блізкім, любімым і родным, што мы будзем імкнуцца рабіць іх шчаслівымі. Так, часам скрозь слёзы часам, праз боль, праз пазбаўленні і вялікую працу, але крок за крокам мы будзем дамагацца ўсмешак і гонару за нас, сваіх каханых і родных. У кожнага з нас ёсць місія, ёсць нейкі сэнс у нашым жыцці. Мы павінны знайсці яго і жыць з любоўю ў душы, пераадольваючы ўсе цяжкасці, як гэта рабілі нашыя слаўныя продкі ў самыя складаныя часы, — гаворыць Аляксей Талай. 

Ён падкрэсліў, што звяртаецца да кожнага жыхара планеты Зямля, і заклікае быць уважлівым адзін да аднаго, дапамагаць пераадольваць складаныя часы і спакусы, фізічныя і духоўныя.
— Жывіце з сэнсам і толькі ў імя дабра, — пажадаў Аляксей Талай.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».