Вы тут

Лепшыя напрацоўкі ў сферы пенсійнага забеспячэння ў СНД абмеркавалі эксперты


Сёння ў штаб-кватэры СНД прайшла нарада па развіцці пенсійнага забеспячэння насельніцтва ў дзяржавах-удзельніцах Садружнасці, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.


Мерапрыемства арганізавана ў рамках выканання рашэння Кансультатыўнага савета па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў—удзельніц СНД аб працягу практыкі правядзення ў рамках Кансультатыўнага савета нарад, круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый дзяржаў СНД і міжнародных арганізацый па пытаннях развіцця пенсійнага забеспячэння насельніцтва ў дзяржавах Садружнасці, а таксама па пытаннях жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, умацавання сувязяў паміж пакаленнямі.

Нарада прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, удзел у ёй прынялі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў—удзельніц СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў, Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта, Каардынацыйнага савета Міжнароднага саюза «Садружнасць грамадскіх арганізацый ветэранаў (пенсіянераў) Незалежных Дзяржаў» і Выканаўчага камітэта СНД.

У ходзе сустрэчы эксперты абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб рабоце ў галіне пенсійнага забеспячэння ў краінах Садружнасці. Свае напрацоўкі ў гэтай сферы прадставілі эксперты з Азербайджана. Яны распавялі аб рабоце цэнтраў агенцтва ўстойлівага і аператыўнага сацыяльнага забеспячэння DOST пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Азербайджанскай Рэспублікі, якія аказваюць 154 віды паслуг па прынцыпе «аднаго акна», у якіх працуюць службы працы і занятасці, сацыяльнага забеспячэння, адраснай дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі, інваліднасці і рэабілітацыі, пенсійнага забеспячэння, сацыяльнага страхавання.

У сваю чаргу, прадстаўнікі Беларусі распавялі ўдзельнікам нарады аб развіцці ў Рэспубліцы добраахвотнага назапашвальнага пенсійнага страхавання. Новы механізм фарміравання дадатковай пенсіі ў Беларусі запрацаваў 1 кастрычніка 2022 года. Па стане на 1 снежня 2022 года ў праграму ўцягнута каля 2000 працадаўцаў, праведзена больш за 7000 сустрэч і інфармацыйных пляцовак з працоўнымі калектывамі краіны.

Таксама ўдзельнікі нарады заслухалі інфармацыю расійскага боку аб прапанове разгледзець пытанне аб развіцці нацыянальных пенсійных сістэм дзяржаў СНД з пункту гледжання перспектыў рэалізацыі замежнымі грамадзянамі права на пенсійнае забеспячэнне.

У рамках нарады прадстаўнікі Міжнароднага саюза «Садружнасць грамадскіх арганізацый ветэранаў (пенсіянераў) Незалежных Дзяржаў» і ўсеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў падтрымалі ініцыятывы правядзення ў рамках СНД мерапрыемстваў, накіраваных на арганізацыю клопату пра старэйшае пакаленне, актывізацыі сацыяльнага жыцця людзей старэйшага ўзросту, паляпшэння якасці жыцця і стану здароўя.

Эксперты прынялі рашэнне прасіць членаў Кансультатыўнага савета па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў Садружнасці сумесна з выканаўчым камітэтам СНД аказаць садзейнічанне ў правядзенні ў 2023 годзе круглага стала па пытаннях жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, умацавання сувязяў паміж пакаленнямі з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый дзяржаў СНД і міжнародных, а таксама падрыхтаваць план мерапрыемстваў у рамках Кансультатыўнага савета па ўказаных пытаннях.

Удзельнікі нарады сышліся ў меркаванні, што неабходна прадоўжыць абмен вопытам і найлепшымі практыкамі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць у сферах забеспячэння доступу да сацыяльных паслуг, прымянення новых пенсійных праграм.

Фота: прэс-служба Выкакнкама СНД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?