Вы тут

«Мяшкоў Брэст» абыграў гандбалістаў «Кронана» у чэмпіянаце Беларусі


«Мяшкоў Брэст» перамог гандбалістаў гродзенскага «Кронана» з вынікам 38:26 у гасцявым паядынку чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Сустрэча ў Гродна прайшла пры поўнай перавазе чэмпіёнаў краіны, якія за ўсю гульню ні разу не дазволілі гаспадарам выйсці наперад. Пасля сённяшняй вікторыі спартсмены Брэста адстаюць ад лідара мінскага СКА ўсяго на адно ачко.

Гандбалісты магілёўскага клуба «Машэка» нечакана саступілі ў Мінску сталічнаму БДУФК-СКА з лікам 28:29.

Яшчэ ў адным матчы ў мінскім Доме гандбола «Гомель» перайграў каманду «Бусел Кітая» — 33:27.

Становішча ў групе лідараў: СКА — 24 ачкі (13 матчаў), «Мяшкоў Брэст» — 23 (13), «Гомель» — 15 (14), «Машэка» — 13 (13).

Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальваюць гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа», якія маюць 20 ачкоў з 20 магчымых, дзеючыя чэмпіёнкі краіны спартсменкі «Гомеля» адстаюць ад лідара на два балы. У суботу, 10 снежня, галоўныя фаварыты сустрэнуцца паміж сабой У Гомелі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.