Легкавік пратараніў святлафор на вуліцы Варанянскага, паведамляецца ў тэлеграм-канале ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Сёння каля 17.10 59-гадовая кіроўца аўтамабіля Nissan рухалася па вуліцы Варанянскага з боку вуліцы Бакінскай у напрамку вуліцы Валадзько. Пры здзяйсненні развароту жанчына не справілася з кіраваннем, выехала за межы праезнай часткі і наехала на святлафорны аб’ект. У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, пацярпелых няма.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што пры кіраванні транспартным сродкам у зімовы перыяд неабходна ўлічваць умовы надвор’я і стан свайго транспартнага сродку.
Фота: тэлеграм-канал ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.