Вы тут

Пяцігодка дружбы і братэрства


Тэма народнай дыпламатыі, арганізацыі стасункаў паміж краінамі і народамі сёння носіць надзвычай актуальны характар. І гэтае перакананне гучала асноўным лейтматывам на справаздачна-выбарнай канферэнцыі ў Доме дружбы. І ў дакладзе старшыні праўлення Ніны ІВАНОВАЙ, і ў выступленнях кіраўнікоў асобных таварыстваў, а таксама кіраўнікоў абласных аддзяленняў грамадскай арганізацыі. 


Сапраўды, нягледзячы на пандэмію, розныя складанасці міждзяржаўных зносін, на неспрыяльную міжнародную абстаноўку, арганізатарамі народнай дыпламатыі зроблена даволі шмат розных карысных спраў. І дзеля аздараўлення дзяцей Беларусі ў іншых краінах, і па падтрымцы айчыннай медыцыны ў частцы набыцця тэхнікі за кошт замежных партнёраў... І ў арганізацыі культурна-асветніцкай працы па знаёмству з гісторыяй, культурай, традыцыямі народаў іншых краін. Старшыня праўлення ў сваім дакладзе адзначыла асаблівую руплівасць такіх міжкраінавых таварыстваў, як «Беларусь — Кітай» (старшыня таварыства — дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат гістарычных навук Анатоль ТОЗІК), «Беларусь — Японія», «Беларусь — Індыя», «Беларусь — Малдова», «Беларусь — Таджыкістан», «Беларусь — Сербія», «Беларусь — Казахстан», «Беларусь — Ізраіль»…

Сваімі развагамі аб удзеле грамадскасці ў развіцці дыпламатычных зносін, ва ўмацаванні міждзяржаўных стасункаў падзяліліся вядомы палітык, вучоны Сяргей РАХМАНАЎ, пісьменнік, перакладчык Анатоль БУТЭВІЧ, намеснік старшыні таварыства «Беларусь — Кітай» журналістка, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Аліна Грышкевіч, іншыя аўтарытэтныя грамадскія дзеячы. Варта зазначыць, што ў працы Беларускага таварыства дружбы і кульурнай сувязі з замежнымі краінамі традыцыйна актыўны ўдзел прымаюць пісьменнікі Беларусі: шмат хто з іх удзельнічаў у рабоце канферэнцыі — драматург Аляксей ДУДАРАЎ, празаік і публіцыст Зіновій ПРЫГОДЗІЧ, паэт, перакладчык Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь КАРЛЮКЕВІЧ, перакладчык, публіцыст, літаратуразнаўца Іван ЧАРОТА, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась ПАЗНЯКОЎ, літаратуразнаўца, коласазнаўца Марыя МІЦКЕВІЧ…

Ішла размова і пра перспектывы развіцця і ў дзейнасці таварыства, і ўвогуле ў пашырэнні дыпламатычных стасункаў з замежнымі краінамі. Запланавана адкрыццё новых таварыстваў дружбы, вызначаны пэўныя асветніцкія і культурныя праекты. Звернута ўвага на абсягі працы ў маладзёжным асяроддзі.

На справаздачна-выбарнай канферэнцыі выбраны новы склад праўлення, а таксама старшыня праўлення — сваю падтрымку дэлегаты канферэнцыі з розных куткоў краіны адзінагалосна выказалі Ніне Сямёнаўне ІВАНОВАЙ, адзначыўшы яе аўтарытэт, высокія арганізатарскія здольнасці, уменне выбудаваць галоўныя стратэгічныя памкненні ў сферы народнай дыпламатыі. 

Сяргей ШЫЧКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».