Вы тут

Больш за 3,2 тыс. «сярэбраных валанцёраў» задзейнічаны ў рабоце ўстаноў сацабслугоўвання


Сёння ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання ажыццяўляюць дзейнасць больш за 3,2 тыс. валанцёраў сярэбранага ўзросту, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


«Сярэбраныя валанцёры» — гэта людзі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак, але захавалі актыўную жыццёвую пазіцыю і гатовы бескарысліва дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Так, валанцёры сярэбранага ўзросту рэалізуюць сёння розныя ініцыятывы па клопаце, доглядзе і падтрымцы адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, па навучанні рабоце на камп’ютары і фінансавай бяспецы, арганізуюць клубы мастацкай самадзейнасці, моўныя курсы па прынцыпе «Роўны навучае роўнага». Валанцёры сярэбранага ўзросту шырока прапагандуюць здаровы лад жыцця і актыўнае даўгалецце, арганізуюць заняткі па скандынаўскай хадзьбе, ёзе, лячэбнай гімнастыцы, а таксама распаўсюджваюць веды аб прафілактыцы розных захворванняў для людзей старэйшага ўзросту.

Работа «сярэбраных валанцёраў» падтрымліваецца ва ўсіх рэгіёнах. Так, з мэтай абмену паспяховым вопытам і лепшымі практыкамі ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях праведзены абласныя злёты валанцёраў сярэбнага ўзросту. У Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску злёты валанцёраў сярэбранага ўзросту праводзяцца 5 снежня і прысвечаны да Міжнароднага дня добраахвотнікаў, які адзначаецца сёння. Магілёўская вобласць правядзе злёт валанцёраў 9 снежня.

Акрамя таго, сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з установамі сацыяльнага абслугоўвання ажыццяўляюць больш за 10,4 тыс. валанцёраў грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый (установы адукацыі, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, рэлігійныя арганізацыі і іншыя). У цэлым колькасць валанцёраў і валанцёраў грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый за 2022 год узрасла амаль на 30 працэнтаў.

Значнасць валанцёрскай дзейнасці і неабходнасць яе развіцця адзначана ў Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце — 2030» як адзін са спосабаў удзелу пажылых грамадзян у жыцці грамадства, які садзейнічае пашырэнню сацыяльных кантактаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.