Вы тут

Аб правілах зімовай рыбалкі нагадалі ў БТПР


У Беларусі зусім хутка стартуе вктыўны сезон зімовай рыбалкі і ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў нагадалі аб неабходнасці выканання некаторых правілаў, паведамляе БелТА.


У БТПР адзначылі, што рыба актыўна бярэцца ў перыяд інтэнсіўнага ледаставу, у гэты ж час можна з большай верагоднасцю злавіць трафейную рыбу. Адзін з самых распаўсюджаных спосабаў лоўлі драпежнай рыбы зімой — на зімовыя жарліцы (стаўкі). «Каб рыбалка прыносіла задавальненне, а радасць ад злову доўгачаканага трафея не азмрочылася непрыемнымі наступствамі, неабходна памятаць і выконваць некаторыя нормы правілаў аматарскага рыбалоўства і правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, якія тычацца выкарыстання жарліц (ставак)», — адзначылі ў суполке.

У адпаведнасці з правіламі забараняецца выкарыстанне жарліц, ставак і іншых аналагічных сістэм і абсталявання ў цёмны час сутак. Таксама адначасова дазволена выкарыстанне прылад рыбалоўства аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю не больш за пяць гаплікаў на рыбалова. Выключэнне складаюць рыбаловы-члены БТПР, якім дазволена выкарыстоўваць да 10 жарліц (ставак) на рыбалова з агульнай колькасцю не больш за дзесяць гаплікаў. Акрамя таго, членам БТПР дазваляецца ажыццяўляць аматарскае рыбалоўства такімі спосабамі, як падводнае паляванне (пры наяўнасці пасведчання на права падводнага палявання) і лоўлю рыбы на дарожку з судоў з рухавікамі.

Неабходна памятаць, што для пэўных відаў рыб правіламі ўсталяваны прамысловы памер, інакш кажучы, памер рыбы, пры дасягненні якога дазваляецца яе вылаў. «Напрыклад, шчупак і судак, якія не дасягнулі ў даўжыню 40 см, павінны быць выпушчаныя ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе. Даўжыня рыбы вызначаецца вымярэннем адлегласці ад вяршыні лыча (пры закрытым роце) да падставы сярэдніх прамянёў хваставога плаўніка (г.зн. без уліку хваставога плаўніка). Рыбаловы, якія парушылі патрабаванні правілаў, нясуць адміністрацыйную, крымінальную ці іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі», — распавялі ў БТПР.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».