Вы тут

8 снежня адкрыецца літаратурна-дакументальная экспазіцыя «... І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя»


У межах выставачна-асветніцкага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 8 снежня а 16-й гадзіне адкрыецца літаратурна-дакументальная экспазіцыя «... І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя», прысвечаная стогадоваму юбілею дзяржаўнага літаратурна-мастацкага часопіса. 


Заснаваны ў снежні 1922, часопіс ва ўсе перыяды свайго развіцця быў дакладным адбіткам працэсаў, якія адбываліся ў айчыннай мастацкай літаратуры. Аўтары «Полымя» ў розныя дзесяцігоддзі — Цішка Гартны, Якуб Колас, Янка Купала, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Макар Паслядовіч, Раман Сабаленка, Эдуард Самуйлёнак, Ілля Гурскі, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка, Васіль Быкаў, Анатоль Вялюгін, Анатоль Грачанікаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, пімен Панчанка, Кастусь Кірэенка, Генадзь Пашкоў, Алесь Бадак, Віктар Шніп... 

На выстаўцы прадстаўлены даволі цікавыя матэрыялы — лісты, кнігі з аўтографамі, арыгіналы фотаздымкаў... Арганізатарамі ўсяго праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» выступаюць поруч з музеем Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», рэдакцыя часопіса «Полымя», Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Музей беларускага кіно, нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.