Вы тут

Дэпутат Наталля Тарасенка ініцыявала ў Мінску выставу работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі


У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прадстаўлены работы людзей, якія пражываюць у Расцянскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў Чавускага раёна.


— З поўнай упэўненасцю магу сказаць, што такіх выстаў тут яшчэ не было, — падзялілася з карэспандэнтам «Звязды» дэпутат ніжняй палаты парламента Наталля Тарасенка. — Выстаўка накіравана на папулярызацыю творчасці інвалідаў і прыцягненне ўвагі грамадства да іх праблем. Гэтыя людзі надзвычай творчыя, дастаткова ўбачыць іх работы. Вельмі важна было разглядзець у іх гэты талент і дапамагчы яго раскрыць. І калектыў установы з гэтым паспяхова справіўся. За кожным экспанатам няпростая жыццёвая гісторыя чалавека, які пераадолеў боль і расчараванне. Які ўсё ж такі паверыў у сябе і знайшоў сілы па-новаму зірнуць на гэты свет, падарыць навакольным дзіўнае святло сваёй душы.

На выставе прадстаўлены работы ў тэхніцы выцінанкі, машыннай аплікацыі, маляванкі, кінусайга, вышыўкі і вязання крыжам, дудлінга, выпальвання па дрэве, кропкавага роспісу і іншых. Работы занялі прастору двух філіялаў Прэзідэнцкай бібліятэцы — Дома ўрада і Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яны будуць экспанавацца там да навагодніх свят. Наталля Тарасенка яшчэ раз наведала Расцянскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, каб аддячыць аўтарам за змястоўную выстаўку і перадаць дырэктару ўстановы Алене Сямёнавай Падзяку ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з удзячнасцю за добрасумленную і самаадданую працу ў сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».