Вы тут

Каля 250 юных фігурыстаў збярэ турнір «Кубак караля Стаха» ў Баранавічах


Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні на каньках «Кубак караля Стаха» пройдуць з 9 па 11 снежня ў Лядовым палацы Баранавічаў, паведамілі БелТА арганізатары.


Для ўдзелу ў спаборніцтвах зарэгістраваліся 247 спартсменаў ва ўзросце ад 4 да 15 гадоў. Гэта прадстаўнікі школ фігурнага катання з Мінска, Гомеля, Баранавіч, Пружан, Івацэвічаў. Самую вялікую групу ўдзельнікаў складаюць фігурысты, якія маюць юнацкія разрады. На лёд таксама выйдуць два майстры спорту — з Мінска і Пружан.

Выступленні будуць праходзіць на працягу трох дзён з раніцы і да позняга вечара. Удзельнікі ад катэгорыі «Навічок» да 1-га юнацкага разраду будуць спаборнічаць у адвольнай праграме, фігурысты старэй (з 2 — га юнацкага разраду да майстроў спорту) прадэманструюць майстэрства валодання каньком у дзвюх праграмах — кароткай і адвольнай.

За скачкамі, кручэннямі, дарожкай крокаў і іншымі элементамі ў выкананні будучых зорак беларускага фігурнага катання змогуць паназіраць усе жадаючыя — уваход на спаборніцтвы будзе свабодным.

Арганізатарамі чэмпіянату выступаюць Беларускі саюз канькабежцаў, хакейны клуб Баранавічаў.

Упершыню рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні на каньках прайшлі ў снежні 2021 года ў Гомелі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».