Вы тут

Навукоўцы працуюць над стварэннем электроннай «Беларускай энцыклапедыі»


Навукоўцы ствараюць электронную"Беларускую энцыклапедыю«, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Кіраўнік Цэнтра энцыклапедычных выданняў Соф’я Самуэль прадставіла праект электроннай версіі новай «Беларускай энцыклапедыі» Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміру Гусакову.

«У падрыхтоўцы энцыклапедычных матэрыялаў задзейнічаны патэнцыял навуковай грамадскасці нашай краіны. Новая „Беларуская энцыклапедыя“ павінна стаць неад’емнай часткай грамадска-палітычнай сістэмы беларускай дзяржавы, служыць прапагандзе айчынных дасягненняў, адыгрываць важную ролю ў захаванні інфармацыйнага суверэнітэту краіны. Праект будзе садзейнічаць фарміраванню патрыятычнага мыслення ў моладзі, павысіць пазнавальнасць і ролю Беларусі на міжнароднай арэне», — распавялі ў прэс-службе НАН.

Электронная энцыклапедыя змяшчае сістэматызаваную, навукова вывераную інфармацыю аб людзях, аб мінулым і сучаснасці Беларусі, яе прыродзе, рэсурсах, эканоміцы, навуцы, культуры і сацыяльнай сферы. Энцыклапедыя будзе прапагандаваць дасягненні краіны, паказваць яе магчымасці, месца і ролю ў сусветнай цывілізацыі, павышаць пазнавальнасць і аўтарытэт, а таксама інвестыцыйную прывабнасць.

Па словах Соф’і Самуэль, праект сайта «Беларуская энцыклапедыя» распрацаваны з улікам сусветнага вопыту. Пачата падрыхтоўка матэрыялаў па тэмах «Беларусь у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах» і «прырода Беларусі». У наступным працягнецца праца над іншымі часткамі (пакуль іх выдзелена 10). Уводным раздзелам стане тэматычная энцыклапедыя"Рэспубліка Беларусь«. Тэксты будуць прадстаўлены на беларускай і рускай мовах, у будучыні — на англійскай і іншых.

Як адзначыў Уладзімір Гусакоў, працу над энцыклапедыяй трэба працягваць, даводзіць да канца, шырока знаёміць з яе вынікамі грамадскасць. «Важна не згубіць унікальны фотаматэрыял, які акумулюецца ў розных акадэмічных установах. Ён павінен выкарыстоўвацца ў напаўненні новай энцыклапедыі», — дадаў ён.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.