Парушэнне правіл пажарнай бяспекі стала прычынай узгарання ў прыватным доме ў Асіповічах, паведамляе БелТА.
Паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома па вул. Чумакова ў Асіповічах паступіла раніцай 8 снежня. «39-гадовая гаспадыня дома рыхтавала сняданак, а яе сужыцель выграбаў вуголле з топкі. Пасля гэтага мужчына нанова запаліў у печы. Пасля ўборкі вуглёў ён змясціў іх у пластмасавае вядро, пакінуў яго ў калідоры, а сам сышоў з дому. Праз некаторы час дом стаў напаўняцца дымам — гарэў калідор», — распавялі ратавальнікі.
Гаспадыня змагла самастойна пакінуць дом. Жанчына не пацярпела.
У выніку пажару знішчана 40 кв.м даху, яшчэ 30 кв.м пашкоджана, перакрыцце і маёмасць у доме.
Прэв’ю: pixabay.com
Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам.
Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.
«Задаліся мэтай ператварыць Чэрыкаў у пустыню...»
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.