Вы тут

«Боль роднай зямлі»: у Жлобінскім раёне ўспамінаюць аб ахвярах генацыду


У Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду ў Жлобінскім раёне ўшанавалі памяць ахвяр нацызму, перадае БелТА.


Работнікі БМЗ сабраліся каля памятнага знака ахвярам нацызму на ўскраіне Жлобіна. Тут у красавіку 1942 года было пахавана 2,5 тыс. расстраляных чалавек — яўрэяў з горада Жлобіна і гарадскога пасёлка Стрэшын, а таксама іншых населеных пунктаў раёна. Гэта адно з самых масавых пахаванняў у раёне. Ва ўнісон з усёй Беларуссю роўна апоўдні прадстаўнікі прадпрыемства ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі.

Начальнік аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу БМЗ Аляксандр Малабіцкі падкрэсліў, што тут пахаваны менавіта мірныя жыхары, якія бязвінна пацярпелі ад рук фашысцкіх акупантаў. «Цяпер з боку асобных дзяржаў на міжнароднай арэне ёсць спробы рэабілітацыі нацызму. Аднак мы павінны памятаць аб такіх ахвярах, расказваць аб’ектыўныя гістарычныя факты сваім дзецям, каб не дапусціць падобнага», — адзначыў ён.

Пасля мітынгу тэматычныя мерапрыемствы прадоўжыла акцыя «Памяць і боль беларускай зямлі». Для металургаў арганізавана экскурсія ў Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей. Як расказалі ва ўстанове, да пачатку 1944 года, калі ўжо была вызвалена частка тэрыторыі Жлобінскага раёна, нацысты ўзмацнілі не толькі супраціўленне наступаючым савецкім войскам, але і рэпрэсіўную палітыку ў адносінах да мірнага насельніцтва. «На тэрыторыі нашага раёна былі спалены разам з жыхарамі сем вёсак Кароткавіцкага сельскага савета. Пасля вайны яны не адрадзіліся», — дадалі ў музеі.

Пунсовыя гваздзікі ўсклалі таксама работнікі РАНС да мемарыяла дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Чырвоны Бераг. Ён сімвалізуе дзіцячыя мары і надзеі, якім не суджана было збыцца пад мірным небам. У народзе гэта месца называлі дзіцячым канцлагерам. І цяпер мясцовыя жыхары ўпэўнены, што страшней за тыя падзеі можа быць толькі забыццё — гэта значыць забыць, што такое адбывалася. Паўсюдна ў рэгіёне праходзяць мірныя мітынгі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.