Вы тут

Грузавік збіў жанчыну на ўскраіне Пружан


На ўскраіне Пружан грузавы аўтамабіль наехаў на жанчыну — яна ў шпіталі, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.


ДТЗ адбылося 8 снежня каля 18.15. Аўтамабіль МАЗ, які належыць адной з арганізацый, пад кіраваннем 56 — гадовага кіроўцы паварочваў з дарогі Р81 Пружаны — мяжа РП-пад’езд да в. Віскулі на вуліцу Макаранка. На скрыжаванні грузавік наехаў на 46-гадовую жанчыну, якая, паводле папярэдняй інфармацыі, перасякала праезную частку па лініі абочыны, злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

Пацярпелую з траўмамі шпіталізавалі. Праводзіцца праверка.

У Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць удзельнікаў дарожнага руху выконваць у зімовы час асноўныя правілы: на слізкай дарозе і вадзіцелі, і пешаходы павінны праяўляць павышаную ўвагу і асцярожнасць. Асабліва трэба быць уважлівымі на вузкіх вуліцах, у дварах, пры хадзе па абочынах дарог. Адно з самых аварыйна-небяспечных месцаў — прыпынак грамадскага транспарту. У такіх месцах кіроўцу ўтрая неабходна быць пільным. Пешаходам у цёмны час сутак трэба пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі — гэта выдзеліць чалавека і дапаможа кіроўцу загадзя скінуць хуткасць або прыняць неабходныя меры для пазбягання ДТЗ.

Фота: ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.