Вы тут

Дзве пенсіянеркі з Барысава перадалі кур’еру тэлефонных махляроў буйную суму


Кур’ер тэлефонных махляроў забраў у двух пенсіянерак з Барысава буйную суму, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Двум пажылым жанчынам на тэлефон патэлефанавалі ашуканцы, якія прадставіліся сваякамі і сказалі, што трапілі ў ДТЗ. Далей у дыялог ўключыўся махляр, які назваўся прадстаўніком праваахоўных органаў. Ён паведаміў, што сваякі пенсіянераў здзейснілі ДТЗ, але ім можна дапамагчы, перадаўшы пэўнаму чалавеку буйную суму грошай.

У першым выпадку фігурант з рук 75-гадовай барысаўчанкі атрымаў $4 тыс.і Br3,6 тыс. у другім выпадку 84-гадовая пенсіянерка аддала яму $1,6 тыс. і Br6,2 тыс. калі абедзве жанчыны зразумелі, што іх падманулі, то адразу звярнуліся ў міліцыю. Аператыўнікі затрымалі кур’ера.

Мужчына патлумачыў, што стаў кур’ерам дзеля заробку. Адрас, па якому трэба было забраць грошы, яму паведамілі ў мессенджар. Атрыманыя сродкі ён перавёў на названыя рахункі, пакінуўшы працэнт сабе. Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.