Вы тут

Надвор'е: Снег, мяцеліца... а ноччу яшчэ і моцны мароз


Кругаварот нейкі, не інакш. Спачатку з паўднёва-заходнімі патокамі ў нашу краіну працягнуць паступаць атмасферныя франты, якія прынясуць нам ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Гэта ў пятніцу і суботу. А пасля ападкі спыняцца, затое будзе холадна, асабліва ўначы. У сераду зноў мокры снег з дажджом, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У субботу, 17 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, слабая мяцеліца. У паўднёва-ўсходніх раёнах ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе мінус 2—8 градусаў. Па паўднёвым усходзе краіны ўначы прагназуецца ад 0 да мінус 3 градусаў, а ўдзень ад мінус 1 да плюс 1.

У нядзелю і панядзелак будзе назірацца рост атмасфернага ціску, а значыць, ападкаў стане менш. Паводле папярэдняга прагнозу, да сярэдзіны наступнага тыдня ў краіну пачне паступаць больш цёплае атлантычнае паветра, ападкі са снегу будуць пераходзіць у мокры снег і дождж, што прывядзе да ўтварэння галалёду.

У нядзелю пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдзе снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 8—15 градусаў, пры праясненнях да 18 марозу. Па паўднёвым усходзе тэмпература будзе ў межах мінус 5—7 градусаў, а днём — 5—12 марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак чакаецца без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 10—17 градусаў, месцамі — мінус 18—20. Днём чакаецца мінус 6—13 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».